Павал Севярынец з жонкай Вольгай і сынам Францішкам пасля доўгай разлукі

Яшчэ адзін цуд на Каляды ў Вільні.

Фота: Барыс Гарэцкі

Беларускі палітык Павал Севярынец прабыў у няволі больш за пяць гадоў. Ён быў дэпартаваны з краіны ў трэцяй групе вызваленых, вывезеных 13 снежня ва Украіну, а праз некалькі дзён – у Польшчу і Літву.

Напярэдадні Павал уз'яднаўся ў Вільні са сваёй жонкай Вольгай і сынам Францішкам, якія прыехалі да яго з Беларусі.

Таксама экс-палітвязень упершыню пасля вызывалення звярнуўся да беларусаў:

Вядома, тое, што нас вывезлі з Беларусі, гэта беззаконне. Але я веру ў тое, што мы абавязкова вернемся і абдымемся на роднай зямлі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(12)