Чаму ў лукашэнкаўцаў не атрымаецца з «імпартазамяшчэннем» Дня Волі
Той выпадак, калі амяла прызнала існаванне гаспадара.

Лукашэнку, які прызначыў уласную «інаўгурацыю» на 25 сакавіка, паспелі параўнаць з казачным нягоднікам Грынчам, які скраў Раство. Можна доўга разважаць над тым, навошта гэта спатрэбілася лукашэнкаўскаму рэжыму. Хоць адказы, падаецца, ляжаць на паверхні.
Напрыклад, каб незалежная прэса, выціснутая за межы краіны, у Дзень Волі ў рэжыме анлайн пісала пра картэж Лукашэнкі на пустых праспектах Мінска. Пра святочны начос Качанавай і чарговы прымусовы «флэш-моб» для бюджэтнікаў.
А можна зрабіць для сябе адну важную выснову з гэтай гісторыі. «Інаўгурацыя» ў Дзень Волі — гэта знак таго, што ў лукашэнкаўцаў няма за душой аніякай уласнай ідэі. Гэта спроба імпартазамяшчэння, а ў рэжыма гэта ніколі не атрымлівалася добра. Не атрымаецца і цяпер.

Амяла не жыве без дрэва. Яна можа засеяць сабой усю крону, але без гаспадара — яна нішто, паўпаразіт. Нашаму дрэву ўжо больш за сто год і «амяла» вымушана нарэшце прызнаць яго існаванне.
Памятаем, што прыжывальнікі селяцца пераважна на аслабленых ці хворых дрэвах. Працэс выздараўлення можа быць доўгім і цяжкім. Але мы, хіба, не маем іншых варыянтаў, калі хочам быць паўнапраўнымі гаспадарамі ва ўласным доме.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное