Беларусы адзначаюць Дзень Волі. У Вільні і Львове ўзнялі бел-чырвона-белыя сцягі. Дыпламатыя ЕС падтрымала народ Беларусі

Беларусы па ўсім свеце адзначаюць 107-я ўгодкі абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Як гэта адбываецца — у анлайне «Салідарнасці».

Ціханоўская: «У нас ёсць агульная мэта – вольная Беларусь. І мы ідзём да яе»

Нацынальная лідарка разам з беларусамі прайшла па вуліцах літоўскай сталіцы, і выступіла з прамовай, дзе працытавала Рыгора Барадуліна і звярнулася да ўдзельнікаў з заклікам не апускаць рукі, трымацца разам, верыць у сябе і дзейнічаць, адзначае яе прэс-служба.

«Рыгор Барадулін, наш народны паэт, яскрава перадаў настрой гэтага свята:

«Лучыць нашыя мары рака

Бел-чырвона-белага сцяга.

Дваццаць пятага сакавіка –

Наша свята,

Пароль

І прысяга!»

Сёння многія беларусы не могуць святкаваць Дзень Волі адкрыта, але ўсё роўна святкуюць. Дома ці ў гасцях. З роднымі і сябрамі. У Мінску і Віцебску, Маладзечне і Мікашэвічах. Святкуюць і тыя, хто за мяжой – выходзяць на акцыі ў Вільні і Варшаве, Тбілісі і Кіеве, Берліне і Нью-Ёрку.

Мы святкуем і згадваем і тых, хто не можа быць з намі. Тых, хто за кратамі. Тых, хто на фронце. Тых, хто аддаў жыццё за свабоду. Згадваем і тых, хто стаяў ля вытокаў нашай незалежнасці, і прысвяціў жыццё Беларусі. Мы працягваем іх справу. І абавязкова павінны давесці яе да канца. Дзякуй кожнаму і кожнай, хто сёння выйшаў на вуліцы, нягледзячы на страшылкі ад Следчага камітэта», — адзначыла Святлана Ціханоўская.

Як прайшлі мітынг і марш, глядзіце ў фотаздымках.

У Беластоку да Дня Волі прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

Прадстаўнікі беларускай дыяспары Беластоку правялі акцыю салідарнасці з палітвязнямі, якія зараз знаходзяцца ў Беларусі ў зняволенні, паведамляе Радыё Рацыя.

– Каб іх не забывалі, каб зразумелі іх сваякі, што мы іх помнім, што ніхто не забыты, як бы там не гаварылі ў Беларусі, што, маўляў, усё забыта. Гэта не праўда, мы іх не забылі, мы ўсіх іх памятаем. Няхай яны трымаюцца, і мы жадаем, каб яны хутчэй былі вызвалены, — адзначыў адзін з арганізатраў акцыі Іван Каспяровіч.

Актывісты таксама правялі ў Беластоку акцыю салідарнасці з Анджэем Пачобутам. На 4-ю гадавіну яго арышту яны сабраліся на традыцыйным месцы — ля помніка кс. Ежы Папялушку.

Беларусы из танкового подразделения «Тур» поздравили с Днем Воли

Беларусы из танкового подразделения «Тур» 225-го Отдельного штурмового полка записали видеосообщение.

Видеосообщение сопровождается кадрами с бронетехникой, на которой под беларускими национальными флагами передвигаются бойцы подразделения.

Такога БЧБ Еўрапарламент яшчэ не бачыў!

Акция в Тбилиси

Беларуский правозащитник Роман Кисляк вышел на пикет к посольству Беларуси в Тбилиси.

Как сообщил «Cалідарнасці» активист, через несколько минут к месту проведения акции прибыли полицейские — 9 человек. Они наблюдают за происходящим.

«Киберпартизаны» взломали сайт торгового центра «Замок»

На главной странице сайта торгового центра «Замок» «Киберпартизаны» разместили поздравление с Днем Воли, обратила внимание Медиазона.

«Сёння, нягледзячы на ўсе лукашысцкія блакіроўкі сайтаў, упрыгожваем у нацыянальныя колеры і сцягі адзін з найбуйнейшых гандлёвых цэнтраў — ГЦ Замак. Перадаем нашыя віншаванні з яго афіцыйнай старонкі», — говорится в сообщении.

Скриншот: «Кибепартизаны»

Сейчас сайт торгового центра недоступен.

Беларусы вышли на акцию Вильнюсе

Вечером в литовской столице беларусы вышли на центральную площадь, чтобы отпраздновать День Воли. К акции присоединилась и Светлана Тихановская.

— Гэта дзень нашай нязломнасці. Дзень, у які беларусы ўздымаюць бел-чырвона-белы сцяг, у якім бы кутку свету яны ні былі… Сёння дыктатар хацеў скрасці ў нас свята, перабіць яго сваёй інаўгурацыяй, ці лепш сказаць, каранацыяй. Але нічога ў яго не атрымалася, — адзначыла ў сваёй прамове Святлана Ціханоўская.

Бербок: «Беларусам, которые годами боролись за свободную Беларусь, без произвола и угнетения»

Глава МИД Германии Анналена Бербок поздравила также беларусов с Днем воли. Она отметила, что испытывает глубокое уважение к смелости Светланы Тихановской и «ко многим беларусам, которые годами боролись за свободную Беларусь, без произвола и угнетения».

«Ваша непоколебимая приверженность демократии, свободным и справедливым выборам, освобождению стольких невинно заключенных людей является одновременно лучом надежды и предупреждением», — написала Бербок в сосети Х.

Она пообещала не оставить без поддержки тех людей, кто «выступает за свободную Европу в самых неблагоприятных обстоятельствах».

Примечательно, что официальные власти не пропустили мимо это сообщение и напомнили Бербок об инаугурации Лукашенко и проблемах немецкого народа:

— Наш народ сделал свой выбор — за свободную, мирную, процветающую страну. Именно поэтому сегодня в Минске прошла торжественная инаугурация избранного БЕЛАРУСКИМ народом президента Александра Лукашенко.

Госпоже Бербок лучше было бы позаботиться о проблемах своего народа. Тем более, что политическая линия, проводимая нынешним правительством, является антинародной и не внушает оптимизма рядовым немецким гражданам, — заявили в МИД Беларуси.

«Гэтыя людзі робяць Беларусь мацнейшай»

25 сакавіка, у Дзень Волі, Святлана Ціханоўская ў Офісе ў Вільні ўзнагародзіла шэраг выбітных асобаў, якія «працуюць на карысць вольнай і дэмакратычнай Беларусі».

Гэтае мерапрыемства падкрэслівае важнасць падтрымкі актывістаў і прынцыпаў правоў чалавека, а таксама служыць натхненнем для ўсіх, хто змагаецца за свабоду і справядлівасць, паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай.  

Медаль «За плённую працу на карысць Беларусі» за адданасць інтарэсам беларускага народа і значны ўклад у развіццё беларускай дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці, паслядоўнае адстойванне інтарэсаў дэмакратычнай Беларусі атрымаў Віціс Юрконіс — літоўскі палітолаг, выкладчык, эксперт па Беларусі, кіраўнік літоўскага офіса Freedom House.

Крыжом Адраджэння Беларусі быў узнагароджаны Сяргей Дубавец — беларускі журналіст, літаратар, крытык і выдавец, грамадскі дзеяч.

Акрамя таго, некалькі асобаў узнагароджаныя непублічна.

Гэтыя ўзнагароды – сімвал удзячнасці і прызнання кожнаму і кожнай, хто працягвае змагацца нягледзячы ні на што. Гэтыя выбітныя людзі робяць Беларусь мацнейшай і бліжэйшай да свабоды. Іх адданасць натхняе і дае надзею. Гэта гонар – быць побач з такімі беларусамі.

Святлана Ціханоўская

«Барацьба за свабодную і дэмакратычную Беларусь жывая і застаецца моцнай»

Кіраўніца Еўрапарламента Раберта Метсола выказала падтрымку беларускаму народу ў Дзень Волі:

— Сёння я ганаруся тым, што далучаюся да Святланы Ціханоўскай, дэмакратычнай апазіцыі і народа Беларусі ў Дзень Волі, і заяўляю пра рашучую падтрымку Еўрапарламента, — заявіла кіраўніца Еўрапарламента.

Фотафакт. БЧБ-сцяг каля будынку Львоўскай абласной рады

У Львове да Дня Волі каля будынку Львоўскай абласной рады па просьбе дабрачыннага фонда «Вільна Білорусь» быў узняты нацыянальны беларускі сцяг.

Науседа: Литва продолжит поддерживать беларуское гражданское общество

Президент Литвы Гитанас Науседа заявил, что День Воли символизирует упорство и решимость беларуского народа бороться за свободу, пишет RADIOR.

По словам президента Литвы, это также напоминание международному сообществу о том, насколько важна последовательная поддержка тех, кто неустанно борется за основные права и ценности человека.

Науседа отметил, что литовцев и беларусов связывает вековая общая история, а наши народы объединяет искренняя дружба, проверенная временем.

Он заверил, что Литва продолжит поддерживать беларуское гражданское общество.

В свою очередь, поздравляя беларусов, премьер-министр Гинтаутас Палуцкас отметил, что Литва твердо поддерживает стремление беларуского народа к демократии и свободе.

Он также добавил, что Литва была и останется убежищем для беларусов, бежавших из страны из-за преследований.

У Вільні у гонар Дня Волі ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг

На церемонии у здания Сейма Литвы 25 марта 2025 года

Каля будынка літоўскага Сейма прайшла цырымонія ўзняцця беларускага нацыянальнага сцяга.

Фота Радыё Свабода

Таксама Святлана Ціханоўская выступіла на пленарным паседжанні Сейма, дзе падзякавала за падтрымку беларускага народа і адзначыла, што лукашэнкаўскі рэжым помсціць Літве за гэтую салідарнасць.

— Але гэта значыць только адно: вы робіце ўсё правільна, — падкрэсліла яна.

Дипломатия ЕС в День Воли поддержала народ Беларуси

В День Воли 25 марта Европейская служба внешних действий заявила о солидарности Евросоюза с народом Беларуси.

«Мы намерены и впредь поддерживать всех, кто стремится к демократическому будущему для гордого и независимого беларуского народа», — говорится на странице службы в соцсети Х (перевод Позірк).

Латушка: «Накрыйце белым абрусам ваш стол, пакладзіце беларускі ручнік, купіце кветкі»

Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка — да Дня Волі 2025 года

— Хацеў бы звярнуцца да беларусаў і беларусак у Беларусі. Накрыйце белым абрусам ваш стол, пакладзіце беларускі ручнік, купіце кветкі. Альбо проста пакладзіце руку на сэрца і скажыце — «Жыве Беларусь!». Можа, нават не голасна, але пра сябе — скажыце.

Бо яна жыве! Жыве ў маім сэрцы, і я ўпэўнены, што яна жыве ў сэрцах кожнага з вас. Каго любіш? Люблю Беларусь. І то ўзаемна.

Дзень Волі — гэта не толькі нагода ўспомніць пра мінулае, але і магчымасць задумацца аб тым, што мы ўсе можам зрабіць для будучыні Беларусі.

Гэта нагадванне пра тое, што наша спадчына, нашыя каштоўнасці і наша свабода ў руках кожнага з нас. І хоць шлях не лёгкі, але мы працягнем змагацца. І мы — абавязкова пераможам.

Жыве Беларусь!

Стрыжак: «З верай, весялосцю, святлом і нашым сцягам»

БНР — 107. З верай, весялосцю, святлом і нашым сцягам. У спадзяванні на лепшае і гатоўнасці да горшага. Сустракаем наш з вамі дзень.

Жывем, жыве і будзе жыць Беларусь!

Кіраўнік фонда BYSOL Андрэй Стрыжак

Ціханоўская: Як бы нас ні затыкалі, як бы ні запалохвалі, як бы ні спрабавалі зламаць, мы ўпэўнена і горда кажам: «Жыве Беларусь!»

Лідар беларускіх дэмсіл Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў і беларусак на Дзень Волі:

— Мы ўсе ведаем і з цеплынёй беражом у сэрцах дату 25 сакавіка. Дзень абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Дзень, калі Беларусь выйшла з ценю імперыі-захопніка. Дзень, калі наш народ заявіў пра незалежнасць і права самастойна вызначаць свой лёс. І гэта непазбежна адбудзецца зноў.

Падумайце: ужо 30 гадоў рэжым робіць усё, каб знішчыць нашую волю. Нас спрабуюць запалохаць, арыштаваць, раз’яднаць — з разлікам, што мы здадзімся. Але чалавеку нельга забараніць імкнуцца да свабоды.

Кожны палітвязень — гэта цэлая сям’я, якая ніколі не даруе рэжыму яго злачынстваў. Кожная спроба заглушыць нас прыводзіць да з'яўлення новых і новых абаронцаў свабоды і незалежнасці.

читайте также

Івонка Сурвілла: «Наш абавязак — бараніць нашу зямлю ад усіх захопнікаў»

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла вітала беларусаў з найважнейшай датай сучаснай гісторыі нашай Бацькаўшчыны, 25-га сакавіка 1918-га году, калі наш народ абвясціў незалежнасць і волю свае дзяржавы, Беларускай Народнай Рэспублікі.

— Хаця мы не змаглі тады абараніць нашую незалежнасьць, абвешчаньне Беларусі сувэрэннай дзяржавай змусіла бальшавікоў стварыць БССР, а існаваньне БССР дазволіла беларусам у 1991 годзе абвесьціць незалежную Рэспубліку Беларусь. Абавязкам кожнага беларуса ёсьць сёньня зьберагчы гэтую незалежнасьць.

Нягледзячы, на жаль, на падзеі 2020-году і на нашую дзейнасьць у сьвеце, сусьветныя СМІ ўсё часьцей забываюцца пра нашае існаваньне, асабліва калі гавораць пра вайну ва Украіне.

Дарагія мае суродзічы, не давайце ім забывацца!

Гэтак жа, як Канада зьядналася як ніколі, каб бараніцца ад пагрозаў свайго паўднёвага суседа, як яднаюцца ўсе народы, калі адчуваюць патрэбу бараніць свае інтарэсы, — прыйшоў час усім нам адчуць як ніколі нашую прыналежнасьць да нашае зямлі, і наш абавязак — бараніць яе ад усіх захопнікаў — як ворагаў, гэтак і невукаў, якія за 34 гады яшчэ не ўцямілі, што ў цэнтры Эўропы жыве сувэрэнная нацыя, якая мае такія самыя правы на існаваньне як і яны.

У гэты час, калі ў Беларусі наш народ пад ботам тырана, зьвяртаюся да беларусаў замежжа, якім ніхто не забараняе прадаўжаць змаганьне за волю і лепшую долю нашага народу: карыстайце з кожнай нагоды, каб прыцягваць увагу палітыкаў і грамадзян краін, якія вам далі прытулак, што ў цэнтры Эўропы не адзін, а два народы церпяць ад маскоўскага імпэрыялізму, і што Беларусі ніхто не памог, калі яна дамагалася вызваліцца ў 2020-м годзе.

25-га cакавіка ізноў пакажыце сьвету, што вы таксама маеце права быць вольным народам на сваёй вольнай зямлі.

Дык памажы нам, Божа!

Жыве Беларусь!

***

25 сакавіка — значная гістарычная дата, якая яднае беларусаў. У гэты дзень у 1918 годзе была абвешчаная наша першая нацыянальная дзяржава: Беларуская Народная Рэспубліка (БНР). Упершыню ў афіцыйным дакуменце,  3-й Устаўной грамаце БНР, было згадана слова «незалежнасць», і першая назва гэтага свята — менавіта Дзень абвяшчэння незалежнасці.

«Цяпер мы, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, скідаем з роднаго краю апошняе ярмо дзяржаунай залежнасці, якое гвалтам накінулі расійскіе цары на наш вольны і незалежны край. Ад гэтаго часу Беларуская Народная Рэспубліка абвешчаецца Незалежнай і Вольнай Дзяржавай», — падкрэслілі айцы-заснавальнікі БНР.

Беларусы адзначылі яго ўжо праз год пасля прыняцця гістарычнага акта, праўда, не ў Мінску, а ў Гродна, бо ў сталіцы на той час панавалі бальшавікі.

Першае святкаванне Дня Волі ў Гродна, 1919 год

А сімвалічная назва Дзень Волі з’явілася нашмат пазней, у 1990-ыя. Але сутнасць свята засталася тая ж: аднаўленне беларускай незалежнасці, якая сёння немагчымая без свабоды і дэмакратыі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(29)